Дарагія палітвязні! Шчыра віншуем вас з днём нараджэння! Для ўсіх нас ваша мужнасць, нязломнасць і в…

Вольны Захад інфа

Дарагія палітвязні! Шчыра віншуем вас з днём нараджэння!

Для ўсіх нас ваша мужнасць, нязломнасць і вернасць сваім прынцыпам — гэта прыклад сапраўднай годнасці.
Мы памятаем пра кожны ваш дзень у няволі і цвёрда верым, што гэты несправядлівы тэрмін хутка скончыцца.

Жадаем Вам захаваць унутраную свабоду, якую ніякія сцены не здольныя забраць. Няхай здароўе і сілы не пакідаюць вас.
Мы ўсе вельмі чакаем вызвалення кожнага з вас і таго дня, калі зможам паціснуць руку на вольнай зямлі. Свабоду палітвязням!


©Беларусы і беларускі Беластока