Беларусы Шчэціна сабраліся на чарговай нядзельнай акцыі, каб падтрымаць палітвязьняў, якіх у Беларусі застаецца ўсё яшчэ вельмі шмат. Нягледзячы на “памілаванні”, амаль кожны дзень праходзяць новыя “суды”, за краты за “экстрэмізм”, “абразу” і “распальванне варожасці” трапляюць беларусы, якія нязгодныя з рэжымам і маюць адвагу казаць пра гэта ў голас.
19 верасня мы адзначалі Дзень сцяга бчб і герба Пагоня. Шмат хто з палітзняволенных знаходзіцца ў турме таму, што асталіся вернымі менавіта ім, а не цяперашнім афіцыйным сцягу і гербу.
Але ў вольнай і дэмакратычнай Беларусі паўсюль будуць наш сцяг бчб і наш герб Пагоня!
Жыве Беларусь.