
У Міжнародны дзень салідарнасці з журналістамі, які ва ўсім свеце адзначаецца восьмага верасня, мы распавядаем пра тых, хто сёння знаходзіцца за кратамі за сваё імкненне да праўды. Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, мінімум 20 супрацоўнікаў медыя зараз утрымліваюцца ў зняволенні.
Гэтыя людзі пакараныя жорсткімі тэрмінамі за сваю прафесійную дзейнасць — ім прысудзілі ад двух з паловай да 14 гадоў калоніі. Большасць з іх ужо адбывае прысуды, а астатнія застаюцца ў СІЗА ў чаканні этапавання.
За кожнай лічбай і судовым выракам стаіць рэальны чалавек, ягоная праца, мары і блізкія, якія чакаюць яго на волі. Мы вырашылі распавесці асабістыя гісторыі кожнага з іх, каб падкрэсліць, хто менавіта знаходзіцца ў зняволенні і чаму іх імёны нельга забываць.
Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/121078
Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка