Срд. крас 2nd, 2025
*

Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы

“1 сакавіка стала вядома пра смерць нашай суайчынніцы, дзяўчыны Лізы, якая стала ахвярай жорсткага гвалту.
Многія беларусы і неабыякавыя людзі адразу адгукнуліся на заклік аб дапамозе, але, на вялікі жаль, цуду не адбылося…. Як не жахліва гэта гучыць, знайшліся і тыя асобы, якія лічаць, што ахвяра сама нясе адказнасць за гвалт над сабой. Але разважны чалавек не можа быць на баку забойцаў, гвалтаўнікоў, тэрарыстаў і маньякаў!

Беларусы заўсёды, і асабліва зараз, хочуць сказаць:
НЕ гвалту! НЕ забойствам! І самае жорсткае пакаранне злачынцам!

А таксама НЕ дыктатуры, рэпрэсіям і войнам!”


Жыве Беларусь!


#МыРазам