«Фіялетавыя слёзы»: фільм «Вясны» пра былую палітзняволеную Дар’ю Кароль
Са жніўня 2020 года палітычны пераслед у Беларусі зазналібольш за 8000 жанчын. Па крымінальных артыкулах было асуджана не меней за 1030 жанчын, з іх мінімум 242 — да калоніі. На дадзены момант у месцах няволі ўтрымліваецца 170 палітзняволеных жанчын.
«Вясна» падрыхтавала да Міжнароднага дня правоў жанчын фільм пра былую палітзняволеную Дар’ю Кароль, якую ўтрымлівалі на «Валадарцы» за ўдзел у акцыях пратэсту чатыры месяцы. Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых жаўнераў і палітычных вязняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве. Яго ўмовы вельмі падобныя на мінскі СІЗА-1.
На прыкладзе асабістай гісторыі Дар’і вы даведаецеся, у якіх умовах утрымліваюцца палітзняволеныя жанчыны ў Беларусі, што яны перажываюць і з якімі пачуццямі пераносяць гэтае цяжкае выпрабаванне.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” падрыхтаваў да Міжнароднага дня правоў жанчын фільм пра былую палітзняволеную Дар’ю Кароль, якую ўтрымлівалі на “Валадарцы” за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе чатыры месяцы. Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых…