Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы
“Зiма прайшла, але ў Беларусі па-ранейшаму ўсё замарожана, і на хуткую адлігу спадзяванняў пакуль няма. У нашым родным краі бясконца iдзе пераслед грамадзян самых розных катэгорый, запужванне i катаванне нязгодных з лукашысцкай уладай.
Менавіта таму мы выходзім у гэтую нядзелю, як штотыдзень, каб выказаць сваю салідарнасць з усімі тымі, хто зараз спазнае ціск і пераслед унутры Беларусі.
Мы маем голас, мы маем магчымасць свабодна казаць пра ўсе тыя жахі, што зараз адбываюцца на нашай Радзіме, і таму мы не будзем маўчаць!
Мы кажам – не рэпрэсіям!
Мы кажам – не людажэрскаму рэжыму!
Мы кажам – не вяртанню сталінскіх часоў!”
Жыве Беларусь!
#МыРазам