«Этапы»: спецпраект «Вясны» пра нябачную дарогу палітвязняў Беларусі

Вольны Захад інфа

«Этапы: нябачная дарога палітвязняў Беларусі»: спецпраект «Вясны»

Этап — гэта транспартаванне зняволенага з адной установы ў іншую, але ў беларускай пенітэнцыярнай сістэме этап стаў часткай пакарання. Часам — яго найбольш жорсткай і прыніжальнай часткай. Гэта прастора поўнай невядомасці, дзе чалавек губляе кантроль над уласным целам, часам, маршрутам і нават дыханнем.

Да Дня палітвязняў «Вясна» прэзентавала дакументальны спецпраект ««Этапы: нябачная дарога палітвязняў Беларусі». Ён прысвечаны этапаванню — адну з самых закрытых частак беларускай пенітэнцыярнай сістэмы. На адмысловым сайце мы сабралі 15 сведчанняў былых палітзняволеных, якія прайшлі праз этапы ў калоніі, турмы, СІЗА, суды і пры прымусовым выдварэнні з краіны.

Кожная гісторыя суправаджаецца дакументальнымі калажамі.

https://etap.spring96.org/