Былы палітвязень Максім Знак выпусціў кліп на песню «Ходзікі» пра механізм ператварэння людзей у «вінцікі»

Вольны Захад інфа

Былы палітвязень Максім Знак выпусціў кліп на песню «Ходзікі»

Гэта песня пра механізм, у якім удзельнікі паступова ператвараюцца ў бяздушных «вінцікаў»: яны ходзяць па зададзеным коле інструкцый, каб не памыліцца і выжыць, адключаючы ўласную думку і падаўляючы праўду.

https://www.youtube.com/watch?v=VSpe4JJsmII

Максiм Знак – Ходзiкi (feat. Angry Bard)

Людзі-ходзікі

Содні цераз двое, ці можа іншым чынам
Нясуць кудысьці вахту сур’ёзныя мужчыны.
У іх ёсць абавязкі, іх шмат, яны не ў ладзе,
Адныя на паперы, а іншыя па праўдзе.

Прыпеў:
Ходзяць людзі-ходзікі, ходзікі, ходзікі,
Шыбуюць ножкі-стрэлачкі па вялікім…