
Адчуваньне часу — важная рэч у эўрапейскай цывілізацыі. У клясычных і ў сучасных заходніх мовах шмат часоў дзеяслова. І ў беларускай мове іх больш, чым нас вучылі ў школе. Акрамя прошлага, цяперашняга і будучага, маем запрошлы час: „Былі сабраліся ў дарогу — а тут званок“. І нават перадбудучы.