«Мы здольныя яднацца, каб бараніць сваё». Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў на Дзень Волі…

Вольны Захад інфа

«Мы здольныя яднацца, каб бараніць сваё». Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў на Дзень Волі

25 сакавіка, у дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак:

«Мы вымушаны ладзіць урачыстасці ў замежжы, а не на роднай зямлі. Мы не можам святкаваць з лёгкім сэрцам, бо тысячы людзей знаходзяцца за кратамі. Мы кажам «Дзень волі», але разумеем: сёння наша краіна апынулася у закладніках Расійскай імперыі, якая вядзе захопніцкую вайну супраць Украіны, знішчае нашу незалежнасць і нашу ідэнтычнасць. Тым не менш я ўпэўнена: у нашых з вамі сілах змяніць сітуацыю.

За ўсе гэтыя гады мы пачалі цаніць нашу, беларускую, салідарнасць. Асэнсавалі, што шлях да свабоды не бывае хуткім і лёгкім. Мы атрымалі унікальны – хоць і балючы – гістарычны вопыт. І сёння імкнемся яго скарыстаць, каб зноў стаць вольнымі.

Я ўпэўнена: прыйдзе час, калі і мы з вамі здолеем пабудаваць краіну, пра якую марым. Хтосьці скажа, што я вяду размову пра нейкую далёкую будучыню. І калі гэта спраўдзіцца – і ці спраўдзіцца ўвогуле – невядома. Але пакуль мы разам і не апускаем рук, мы крочым да сваей перамогі.

З Днём волі! Жыве Беларусь!»

https://www.youtube.com/watch?v=hRa5oRSwtZY
«Мы здольныя яднацца, каб бараніць сваё». Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў на Дзень Волі

25 сакавіка, у дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак:

«Мы вымушаны ладзіць урачыстасці ў замежжы, а не на роднай зямлі. Мы не можам святкаваць з лёгкім сэрцам, бо тысячы…