Беларусы Шчэціна сабраліся на нядзельную акцыю ў падтрымку палітзняволеных. 7 красавіка, ў Міжнарод…

Беларусы Шчэціна сабраліся на нядзельную акцыю ў падтрымку палітзняволеных. 

7 красавіка, ў Міжнародны Дзень Здароўя, мы хацім звярнуць увагу грамадства на тое, што варункі ў беларускіх турмах зусім не спрыяюць здароўю. А неабходная медыцынская дапамога сваечасова не аказваецца. Адносна стану здароўя шмат каго з палтзняволеных няма інфармацыі на працягу месяцаў, а лекары, якія працуюць у турмах, больш заслугуюць называцца катамі, а не ратавальнікамі жыцця.

Таму 7 красавіка мы праводзім акцыю, каб пратэставаць супраць ракавай пухліны на целе грамадзтва, каторая вось ужо 30 гадоў замінае жыць усей Беларусі. Ракавая пухліна пад назвай “лукашызм”, якую трэба выдаляць хірургічна.

Жыве Беларусь!

#МыРазам