Беларусы Шчэціна сабраліся ў нядзелю, каб падтрымаць палітзняволеных у Беларусі. Вельмі добра, што …

Беларусы Шчэціна сабраліся ў нядзелю, каб падтрымаць палітзняволеных у Беларусі. 

Вельмі добра, што частка палітвязьняў (у тым знакавыя фігуры) цяпер на свабодзе. Але затрымання не спыняюцца, штодня дадаецца новых палітвязьняў.
Затрымліваюць за што заўгодна: ад крытыкі практык ўтрымання штатных ідыёлагаў на прадпрыемствах – да ўдзелу ў чатах падтрымкі. Нязгода з рэжымам у кожным сваім праяўленні можа стаць нагодай да затрымання.
Але мы збіраемся і будзем збірацца каб падтрымаць адзін аднаго. Салідарнасць зламае гэты рэжым так сама, як калісьці зламала камуністычны рэжым у Польшчы.

Жыве Беларусь!

#МыРазам