Выйшла беларуская гульня, якая ў вішлісце мільёна карыстальнікаў Steam. Гаворка ідзе пра Replaced, беларусы распрацоўвалі яе ажно 8 гадоў.
Replaced — платформер у стылі кіберпанк са стылёвай піксельнай графікай. Дэма-версія гульні скрала шмат каго праз цікавасць і прыгажосць, таму яе ў спіс жаданага і дадала такая колькасць геймераў з усяго свету.
Дарэчы, у Replaced ёсць беларуская лакалізацыя. Цана — каля 20$.