Па-беларуску „Іаган Вольфганг Гётэ“ — ці Ёган? Канчатковы адказ на гэтае пытаньне, як і на мноства падобных, даў Зьміцер Саўка. Ён зрабіў вельмі шмат, каб беларуская мова вярнулася да самабытнасьці, каб пачувалася па-свойску і ў шырокім сучасным сьвеце, і ў онлайн-прасторы. І яго прапановы былі глыбока тэарэтычна абгрунтаваныя. Сёньня дзясятыя ўгодкі па Зьмітру.