«Я ўзяў і разламаў тэлефон папалам, следчая затраслася». Гісторыя кіроўцы з Полацка, які прайшоў пра…

«Я ўзяў і разламаў тэлефон папалам, следчая затраслася». Гісторыя кіроўцы з Полацка, які прайшоў праз ШІЗА і «Воўчыя норы»

Ён шыў бел-чырвона-белыя сцягі яшчэ ў 2016 годзе, а на допыце ў ГУБАЗіК наўмысна разламаў свой тэлефон, каб не даць сілавікам доступ да інфармацыі. Былы палітвязень Міхаіл (імя зменена ў мэтах бяспекі) амаль 5 гадоў працаваў кіроўцам на камунальным прадпрыемстве ў Наваполацку, пакуль восенню 2021 года яго не схапілі прама на працоўным месцы. Мужчына прайшоў праз жорсткія ўмовы беларускіх СІЗА, атрымаў суткі ў ШІЗА за малюнкі сцягоў у нататніку і ірваў корд з сырой гумы ў Бабруйскай калоніі. Цалкам адбыўшы чатыры гады ў зняволенні і апынуўшыся ў фінансавай блакадзе на волі, ён выехаў з краіны.

Гэта шчырая гісторыя Міхаіла пра ўнутраны супраціў, выжыванне ў турме і надзею.

«Я быў унутрана гатовы і разумеў, што гэта ўсё аднойчы скончыцца, я звалю і больш на гэтых гадаў працаваць не буду».


Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/120016

Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка