Беларуская мова багатая ня толькі словамі, але і склонамі. „Пане гаспадáру, будзь вясёлы!“ — ушаноўвае гаспадара народная песьня. „Па што ідзеш, воўча?“ — бэстсэлер Евы Вежнавец. Пане, гаспадáру, воўча — клічны склон. У клясычнай беларускай граматыцы сем склонаў. Паўнавартасны клічны склон мае бальшыня суседніх моваў. Варта і нам яго не забываць.