30 гадоў пачатку «Менскай вясны». Як праходзіў Дзень Волі — 1996: https://smarturl.click/AxzRyВясна …

30 гадоў пачатку «Менскай вясны». Як праходзіў Дзень Волі — 1996: https://smarturl.click/AxzRy

Вясна 1996 году ўвайшла ў гісторыю як «гарачая менская вясна» — тады адбыліся першыя масавыя акцыі апазыцыі, першыя затрыманьні, зьявіліся першыя палітзьняволеныя, пралілася першая кроў на тады яшчэ спакойных сталічных вуліцах. Пагаварылі з удзельнікамі тых падзеяў

Вось што кажа пра тыя падзеі Павал Севярынец, які тады вучыўся на другім курсе геафаку БДУ:

«Людзей білі, яны ляжалі проста на праезнай частцы. Мабыць, было рашэньне Лукашэнкі, што народ трэба застрашыць, каб было непанадна. Былі рэпартажы ў расейскіх СМІ — а яны былі тады апазыцыйныя да Лукашэнкі, падтрымлівалі апазыцыю, бо наш дыктатар у Крамлі ім быў не патрэбны. Памятаю, гэта ішло першымі навінамі на ўсіх тэлеканалах — што параненыя ляжалі на праезнай частцы праспэкту Незалежнасьці»