На ютуб-канале “Міністэрства сепультуры” новы выпуск. Ён прысвечаны легендарнаму “Палацу”.
Гэты гурт пачынаў з кавераў на Deep Purple, а стаў адным з самым пазнавальных у беларускай музыцы. Іх любілі за мяжой, а ў Беларусі яны ладзілі сапраўдныя рэйвы па БТ і спявалі пра сексуальныя прыгода рандомнага беларуса,
— анансуе выпуск аўтар канала Аляксандр Чарнуха.
У сакавіку лідара гурта, Алега Хаменку, асудзілі на 3 гады калоніі. Ён прызнаны палітвязнем.