«Вітаю вас на волі! Вы — гонар і сумленьне нашай нацыі.
Марына і я радуемся разам з роднымі вызваленых і сумуем разам з тымі, хто пакуль не дачакаўся сваіх любімых, сваіх каханых на волі. Самых небясьпечных яны аддаюць апошнімі. Небясьпечных — тых, хто, па меркаваньні рэжыму, захаваў годнасьць і прагу свабоды для нашай краіны. Сіл вам і мужнасьці дачакацца. Мы — з вамі.
Мы ўдзячныя ўрадам дэмакратычных краін, усім, хто спрычыніўся да вашага вызваленьня!
Веру, што і ўсе беларусы дачакаюцца Свабоды», — напісаў Мікола Статкевіч у сваім тэлеграм-канале.