19 сакавіка 1918 — Рада БНР прыняла палажэньне аб найвышэйшай уладзе БНР. 1919 — першае паседжаньне Цэнтральнай беларускай рады Горадзеншчыны. 1922 — у Менску прайшла першая навуковая Купалаўская канфэрэнцыя. 1958 — у Страсбургу адкрылася першая сэсія Эўрапейскай парлямэнцкай асамблеі, папярэдніцы Эўрапарлямэнту. 1982 — пачатак канфлікту паміж Аргентынай і Вялікай Брытаніяй. 2003 — пачатак амэрыканскай апэрацыі ў Іраку. 2006 — трэція прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Пачатак масавых пратэстаў, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай Плошча. 2021 — адкрылася выстава Алеся Пушкіна, што прывядзе да даносу на яго, арышту і сьмерці.
Нарадзіліся: Тамаш Грыб, Севярын Віславух, Язэп Юхо, Генадзь Кісялёў.
У памяці: Соф’я Слуцкая, Кацярына Апалінская, Юзаф Ігнацы Крашэўскі, Янкель Кругер, Арсень Скаруліс.