«Каб зразумець душу беларусаў і Беларусі. Я настолькі зацікавіўся гэтай краінай, што хачу свабодна зь людзьмі размаўляць. Я хацеў гэта рабіць менавіта па-беларуску, з пашаны.
Польская і беларуская мовы настолькі падобныя, што калі я ня ведаў нейкага слова, я проста запаўняў гэтыя прабелы па-польску або мяняў польскія словы так, як, мне здавалася, яны могуць гучаць па-беларуску»
Паляк Томаш Блядынец самастойна вывучыў беларускую мову, каб лепш разумець беларусаў. Ён піша артыкулы для Вікіпэдыі пра Беларусь, хоць у беларускай супольнасьці вікіпэдыстаў не заўсёды ставіліся да яго з даверам.