Спецслужбы запусцілі фэйкавую рассылку пра беларуска-ўкраінскую канферэнцыю, якая пройдзе ў Кіеве на…

Спецслужбы запусцілі фэйкавую рассылку пра беларуска-ўкраінскую канферэнцыю, якая пройдзе ў Кіеве на Дзень Волі. Паведамленні прыходзяць актывістам у тэлеграм — быццам бы ад арганізатараў форума.

Прозвішча для бота, ад якога ідзе рассылка, падабралі папулярнае і невыпадковае: Шрайбман.

Зразумець, што перад вамі фэйк, не складана. У паведамленні ўжытыя адразу тры мовы. Непісьменныя аўтары не паклапаціліся нават пра тое, каб прыбраць з “беларускамоўнай” часткі кірылічную “и”.

Падрабязней пра канферэнцыю чытайце тут. Там жа ёсць актуальная спасылка на форму для рэгістрацыі.