Сёння каля будынка Еўрапейскага парламента ў Брусэлі адбылася акцыя салідарнасці і падтрымкі з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. Удзельнікі мерапрыемства распавялі пра працяг рэпрэсій і падкрэслілі, што колькасць палітвязняў не змяншаецца.
Арганізатары акцыі заклікалі міжнародную супольнасць узмацніць увагу да сітуацыі з правамі чалавека і працягваць намаганні, накіраваныя на вызваленне ўсіх незаконна ўтрымліваемых палітзняволеных.
#МыРазам