5 сакавіка 1279 — крыжакі Лівонскага ордэна атрымалі вялікую паразу ад войска ВКЛ пад камандай князя Трайдзеня. 1940 — палітбюро ЦК ВКП(б) прыняло рашэньне аб расстрэле ваеннапалонных польскіх афіцэраў у Катынскім лесе. 1946 — Ўінстан Чэрчыль выступіў з прамовай пра стратэгію Захаду ў стасунках з СССР. 1948 — у Празе арыштавалі Янку і Ларысу Геніюшаў. 1953 — на лецішчы пад Масквой памёр Сталін. 1970 — уступіла ў сілу «Дамова аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі».
Нарадзіліся: Юзаф Маралёўскі, Роза Люксэмбург, Казімір Машынскі, Аляксандар Каваленя, Кандрат Крапіва, Аўген Калубовіч, Павал Сьцяцко, Галіна Гарэлава, Віктар Сырыца.
У памяці: Аляксандар Сержпутоўскі, Пятро Рунец, Мікола Ермаловіч, Валянцін Грыцкевіч, Уга Чавэс.