Беларускае жыцьцё ў сацыяльных сетках: выбар беларускіх назваў для важных паняцьцяў

Вольны Захад інфа

Беларускае жыцьцё буяе і ў сацыяльных сетках. Многія важныя для іх паняцьці ўжо маюць ня толькі ангельскія, але і беларускія назвы. Але працэс іх замацаваньня, выбару найлепшага варыянту яшчэ ідзе. Няпросты выпадак — слова follower.