Ужо сёньня: 90 гадоў зь дня нараджэньня Васіля Сёмухіhttps://smarturl.click/B4GnM18 студзеня 1936 го…

Ужо сёньня: 90 гадоў зь дня нараджэньня Васіля Сёмухі

https://smarturl.click/B4GnM

18 студзеня 1936 году нарадзіўся Васіль Сёмуха, перакладчык мастацкай літаратуры, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Гэты дзень у гісторыі:

1401 — заключаная Віленска-Радамская унія, скіраваная на збліжэньне ВКЛ і Польшчы.
1654 — Пераяслаўская рада прыняла рашэньне аб далучэньні Ўкраіны да Расеі.
1871 — у Вэрсальскім палацы пад Парыжам, па заканчэньні прайгранай французамі франка-прускай вайны, абвясьцілі стварэньне Нямецкай імпэрыі.
1918 — адкрылася першае і адзінае пасяджэньне Ўсерасейскага Ўстаноўчага сходу ў Петраградзе, які на наступны дзень быў разагнаны бальшавікамі.
1919 — пачалася Парыская мірная канфэрэнцыя, якая падсумавала вынікі Першай сусьветнай вайны і паспрыяла стварэньню новай сыстэмы міжнародных адносін.