24 красавіка — юбілей Зянона Пазьняка, дзень народзінаў палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай
Зянон Пазьняк, беларускі палітык, грамадзкі і культурны дзяяч, сёньня адзначае 80-гадовы юбілей — ён нарадзіўся ў 1944 годзе.
Беларуская палітычная і грамадзкая актывістка, прафэсійная флейтыстка Марыя Калесьнікава нарадзілася 24 красавіка 1982 году. Падчас выбарчай кампаніі 2020 году ў Беларусі Калесьнікава была адной з кіраўнікоў штабу Віктара Бабарыкі. У верасьні 2020-га сілавікі спрабавалі выдварыць яе з краіны, але на мяжы яна парвала свой пашпарт. Марыю абвінавацілі ў «змове з мэтай захопу ўлады» і асудзілі на 11 гадоў калёніі. Больш за год блізкія Калесьнікавай ня маюць вестак ад яе.
Іншыя адметныя даты і падзеі 24 красавіка ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/kjOzx