Сьнегавая баба: таямнічая асоба снежнай стыхіі ў розных рэгіёнах Беларусі

Вольны Захад інфа

Калі сьнегавая стыхія нагадвае нам пра сваю моц, успамінаем з трапятаньнем гэтую таямнічую асобу. Па-беларуску яна завецца сьнегавая баба ці проста баба. У гаворках ёсьць іншыя назвы: балван (Зэльвенскі р-н), поп (Столінскі р-н).