Ужо сёньня: дзень нараджэньня Багдана Андрусышына (Данчыка)3 студзеня 1958 году ў Нью-Ёрку нарадзіўс…

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Багдана Андрусышына (Данчыка)

3 студзеня 1958 году ў Нью-Ёрку нарадзіўся Багдан Андрусышын (Данчык), культавы сьпявак для беларусаў 90-х і журналіст, нашчадак айцоў-заснавальнікаў БНР братоў Луцкевічаў. 

Таксама ў гэты дзень https://smarturl.click/5ZElo

1906 — у Менску пачала выдавацца расейская нацыяналістычная газэта «Минское слово».
1918 — створаны Выканкам Рады Ўсебеларускага Зьезду.
1925 — Бэніта Мусаліні распусьціў парлямэнт і прыняў тытул «дучэ» (правадыр).
1959 — Аляска была прызнаная 49-м штатам ЗША.
2021 — затрымалі актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк. 

Нарадзіліся: Казімер Нарбут, Францішак Дзеружынскі, Міхал Башылаў, Фёдар Леантовiч, Соф’я Кавалеўская, Уладзімер Хадыка, Міхась Раманюк, Віктар Дашкевіч, Тадэвуш Кандрусевіч, Васіль Гігевіч.