На Каляды мусім пабачыць батлейку (а яшчэ лепш зрабіць сваю!). Марыя зь немаўляткам, Ірад, Анёл і Тры Каралі — на „Нябёсах“, а на „Зямлі“ — Селянін і Карчмар, Мацей і Дохтар, Сьмерць і Чорт і нават Вольскі — купец польскі Высьветлім, адкуль беларускае слова „батлейка“ і як правільна зваць яе актораў.
Жывую імітацыю сцэнаў першых дзён Хрыста пачалі рабіць 800 гадоў таму. Беларуская батлейка вядомая з XVI стагодзьдзя.