Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю каб падтрымаць палітвязьняў у Беларусі.
Мы ўсе радыя за тых, каго атрымалася вызваліць з турмы, за ўсіх, хто гэты Новы год і Раство сустракае з блізкімі ў бяспецы, а не за кратамі. Але мы памятаем, што ў рэжыма яшчэ шмат закладнікаў, і колькасць іх увесь час павялічваецца. Таму напярэдадні сьвятаў хочам прыгадаць аб усіх, хто яшчэ за кратамі. Самы надзейны спосаб вызваліць усіх палітзняволеных – гэта дэмакратычныя змены ў Беларусі. Без гэтага кожнага вызваленага закладніка рэжым будзе мяняць на дваіх захопленых у палон.