1941 — Італія і Нямеччына абвясьцілі вайну ЗША. 1946 — утварыўся UNICEF — фонд Аб’яднаных Нацый для дапамогі дзецям. 1991 — Вярхоўны Савет зацьвердзіў Палажэньне «Аб Дзяржаўным бел-чырвона-белым сьцягу Рэспублікі Беларусь». 1992 — у Доме Літаратара ў Менску адбылася прэзэнтацыя Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. 1994 — Расея распачала першую вайну ў Чачні. 2019 — «Поразаўская банкуха» атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі.
Нарадзіліся: Мечыслаў Карловіч, Робэрт Кох, Аляксандар Салжаніцын, Анатоль Воінаў, Андрэй Макарэвіч.
У памяці: Алесь Сташэўскі, Сяргей Грахоўскі, Кастусь Шышэя, Аляксей Бурдзялёў, Міхаіл Фінберг.