З верасня па снежань у сваіх матэрыялах на платформе Substack мы ўзнялі шмат злабадзённых тэм, і нам…

З верасня па снежань у сваіх матэрыялах на платформе Substack мы ўзнялі шмат злабадзённых тэм, і нам будзе вельмі шкада, калі якую-небудзь з іх вы прапусцілі.

Цягам гэтых месяцаў мы…
1️⃣ Раскрывалі сакрэты поспеху ад стваральніка Кіраўніцтва справамі прэзідэнта
Гэта была гісторыя пра тое, як адзін чалавек ператварыў дзяржаўную арганізацыю ў карпарацыю з мільярдным абаротам і мноствам палацаў.

2️⃣ Казалі: «Бывай, Б.У.Л.Ь.Б.А.С.Р.А.Ч.!»
Мы разважалі над тым, як перастаць сварыцца і навучыцца дыскутаваць цывілізавана.

3️⃣ Аналізавалі гарачы верасень-2025
У гэтым месяцы адбыліся дзве вельмі знакавыя падзеі, якія сталі краевугольным каменем шматлікіх сённяшніх працэсаў.

4️⃣ Расказвалі пра краіну закладнікаў
Мы заўважылі, што сістэма Лукашэнкі навучылася ціснуць на непажаданых для сябе асоб, якія збеглі з краіны, праз іхных сваякоў – яны сталі закладнікамі рэжыму.

5️⃣ Перажывалі за мову, ператвораную ў сувенір
Нам стала цікава, чаму беларуская мова ў сучаснай Беларусі стала як сувенір, які можна паказаць гасцям, але карыстацца самім як быццам не з рукі.

6️⃣ Акрэслівалі новыя правілы працы для блогераў
Мы адзначылі, што ўлады ўсур’ёз узяліся за блогераў ды публічных асоб, усталяваўшы новыя правілы: цяпер, каб спакойна працаваць, мала не выказвацца супраць, трэба актыўна выступаць за.

7️⃣ Разважалі, каму дастанецца гісторыя 2020 года
Мы бачым, што рэжым ужо пачаў перапісваць гісторыю 2020 года, спрабуючы ўкласці ў галовы новых пакаленняў наратыў пра мяцежнікаў, якія хацелі разгайдаць краіну. І разважаем, што з гэтым рабіць.
Гэтыя артыкулы вы таксама можаце паслухаць у аўдыёфармаце на папулярных платформах: YouTube, Spotify, Apple Podcasts, Catsbox, SoundCloud.  

І безумоўна, нам вельмі хацелася б пачуць ваша меркаванне па гэтых тэмах, таму выказвайце яго пад матэрыяламі, калі гэта для вас бяспечна.  

А калі ёсць тэмы, якія хвалююць вас асабліва, то напішыце свае прапановы ў каментарах або дашліце на электронны адрас [email protected] — і мы абмяркуем іх у нашых наступных артыкулах.

*Сумленныя людзі | Honest People | Substack

Расказваем пра выбары, дэмакратыю, грамадзянскі актывізм, інстытуты ўлады ў Беларусі і шмат што іншае.
Развіваем крытычнае мысленне і змагаемся з прапагандай у Беларусі.
Верым у беларусаў і беларусак. Click to read *Сумленныя людзі, by Honest People, a Substack…