Лявон Вольскі выпусьціў каляднае відэа пра Менск у вязаным стыліhttps://smarturl.click/L3yxXНа YouTu…

Лявон Вольскі выпусьціў каляднае відэа пра Менск у вязаным стылі

https://smarturl.click/L3yxXНа

YouTube-канале музы́кі зьявіўся відэкліп на песьню «Каляды ў Менску», створаны ў стылі knitting.

На сьвяточным відэа, нібы зьвязаныя з ваўняных нітак, паўстаюць вуліцы і будынкі сталіцы — зь нечаканымі шыльдамі, надпісамі і іншымі чароўнымі пераўтварэньнямі.

Песьня «Каляды ў Менску» была апубліканая ў верасьні 2023 году і ўвайшла ў альбом Лявона Вольскага «Эмігранты».

Тым часам Лявон Вольскі зь гістарыстам Паўлам Трыпуцем працягваюць калядныя гастролі. Яны ўжо выступілі ў Познані. Наперадзе — Уроцлаў, Кракаў, Беласток і Варшава.

Песьня–надзея, песьня–зычэньне, песьня–прадказаньне. Вядома, што на Каляды цуды адбываюцца, мары зьдзяйсьняюцца, і ў гэтай песьні мы таксама крыху памарылі пра цуд на Каляды. Каляды ў Менску. Запальвайце агеньчыкі, націскайце на play і давайце глядзець……