5 снежня – Міжнародны дзень валанцераў і валанцерак. Давайце разам узгадаем, як шмат працы было зроб…
05.12.2025Вольны Захад інфа

5 снежня – Міжнародны дзень валанцераў і валанцерак. Давайце разам узгадаем, як шмат працы было зроблена і робіцца рукамі салідарных людзей
1232 кг прадуктаў і неабходных рэчаў вы аднеслі ў СІЗА
больш за 31 000 лістоў вы даслалі за краты
больш за 32 000 рублеў атрымалі палітзняволеныя ў СІЗА
больш за 65 000 рублеў атрымалі сем’і палітзняволеных ад вас напрамую
236 унікальных асабістых выпадкаў для сямей палітзняволеных вы дапамаглі вырашыць
64 Вартаў_ніцы застаецца актыўнымі зараз і дапамагаюць палітзняволеным
але…
Як мінімум 48 чалавек былі асуджаны па крымінальных артыкулах за тое, што дапамагалі іншым ад усяго сэрца, з іх 29 застаюцца за кратамі на сёняшні дзень.
Што мы можам зрабіць? Працягваць быць салідарнымі а аб’ядноўвацца!
Напішыце сёння ліст тым, хто пацярпеў за сваю дабрачынную дзейнасць: напісаць бясплатна праз сайт
Аформіце падпіску на 2 еўра каб падтрымаць нашу працу
Станьце Вартаўніком/ніцай і падтрымлівайце канкрэтнага вязня рэгулярна (знайдзіце палітзняволен_ую на сайце і націсніце пад фотаздымкам “Стаць Вартаўніком”)
Не спыняйцеся! Дзякуй кожнай і кожнаму, мы вельмі ўдзячны вам за тое, што вы ёсць!
Як мінімум 48 чалавек былі асуджаны па крымінальных артыкулах за тое, што дапамагалі іншым ад усяго сэрца, з іх 29 застаюцца за кратамі на сёняшні дзень.
Што мы можам зрабіць? Працягваць быць салідарнымі а аб’ядноўвацца!