„Беларускае слова 2025 году“ — МЯЖА. Яго выбралі чытачы сацыяльных сетак. Яно шматзначнае: мяжа можа яднаць добрых суседзяў, але можа быць і лініяй ізаляцыі. Ёсьць і выраз „родна межанька“. Наступныя месцы:
2. Вызваленьне (што б яно ні азначала) 3. Талака, беларуская традыцыя ўзаемадапамогі 4. Балён ‘надзіманая лёгкім газам сфэра’ 5. ШІ-памочнік (рэальна новае слова) 6. Экспатрыяцыя (таксама адносна новае слова: вываз за межы айчыны) 7. Выправаджэньне (тлумачыць ня трэба) 8. Угода (= „зьдзелка“)