Рабства 21 стагоддзя: прымусовая праца ў беларускіх турмахУ беларускіх турмах праца даўно перастала …

Рабства 21 стагоддзя: прымусовая праца ў беларускіх турмах

У беларускіх турмах праца даўно перастала быць сродкам рэабілітацыі і пераўтварылася ў інструмент пакарання. Людзей прымушаюць працаваць у небяспечных і прыніжальных умовах, без права выбару і без элементарных гарантый бяспекі. У гэтай закрытай сістэме, якая пераняла спадчыну савецкага ГУЛАГу, праца становіцца яшчэ адной формай катавання — і адным з наймацнейшых сімвалаў сучаснага рабства ў Беларусі.

Праваабаронца «Вясны» Алег Мацкевіч сабраў сведчанні былых палітвязняў і распавёў пра вытворчыя ўмовы працы ў беларускіх месцах няволі.

«Зімой холадна, у нас не было магчымасці пагрэцца, раздзявалка закрывалася і кантралявалася супрацоўнікамі, каб туды ніхто не патрапіў, каб брыгадзір яе не адкрыў, і каб мы не грэліся зімой. Ты стаіш, нават калі працы няма, ты павінен стаяць усе гэтыя сем гадзін на вуліцы».


Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/118801

Чытаць з Беларусі без VPN