Вільня: акцыя салідарнасці з палітвязнямі Беларусі нагадала пра трагедыю Андрэя ЗельцараУдзельнікі а…

Вільня: акцыя салідарнасці з палітвязнямі Беларусі нагадала пра трагедыю Андрэя Зельцара

Удзельнікі акцыі ўшанавалі памяць загінулага і выказалі падтрымку тым, хто дагэтуль застаецца ў турмах і пад ціскам рэжыму

Вільня, 29 верасня 2025 г. — Учора на плошчы Вінцаса Кудзіркі ў Вільні прайшла чарговая штотыднёвая акцыя салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Мерапрыемства доўжылася з 12:00 да 14:00 і было прысвечана трагічным падзеям 28 верасня 2021 года, калі ў Мінску супрацоўнікі КДБ Рэспублікі Беларусь (КДБ РБ) застрэлілі ІТ-спецыяліста Андрэя Зельцара, а ягоная жонка — сведка здарэння — была прымусова змешчаная ў псіхіятрычную клініку.

У акцыі ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек — былыя палітвязні, актывісты і прадстаўнікі беларускай дыяспары. Пастаянна падыходзілі жыхары і госці сталіцы: яны цікавіліся лёсам палітвязняў у Беларусі, выказвалі словы падтрымкі і пажаданні як мага хутчэйшай свабоды для краіны.

Адзін з арганізатараў — аб’яднанне RE:BELarus, якое згуртоўвае былых палітвязняў у Літве (t.me/REBELarus20). Прамую трансляцыю падзеі вёў блогер Дзмітрый Казлаў (Шэры Кот) на сваім YouTube-канале (https://www.youtube.com/live/l9onw6AvP30?feature=shared&sfnsn=mo).

Праз усталяваныя калонкі гучалі беларускія песні гуртоў, унесеных у чорныя спісы на радзіме і забароненых да выканання ў Беларусі. Атмасфера акцыі спалучала смутак і рашучасць, нагадваючы пра тое, што барацьба за свабоду працягваецца.

Арганізатары падкрэслілі, што падобныя сустрэчы будуць адбывацца штотыдзень, пакуль у Беларусі застаюцца палітвязні. Пакуль Беларусь не стане свабоднай.

Жыве Беларусь!

«І пазнаеце праўду, і праўда зробіць вас свабоднымі» (Ян. 8:32)

https://t.me/REBELarus1

@REBELarus20

[email protected]

https://youtube.com/@rebelarus?si=qtI2TTCfEG5hoSv2