Алесь Бяляцкі перанёс у зьняволеньні апэрацыю. Сёньня ў яго дзень народзінаўhttps://smarturl.click/w…

Алесь Бяляцкі перанёс у зьняволеньні апэрацыю. Сёньня ў яго дзень народзінаў

https://smarturl.click/w4Qk8

25 верасьня Алесю Бяляцкаму споўнілася 63 гады. Пяты раз пасьля апошняга арышту і суду над ім Бяляцкі сустракае дзень народзінаў за кратамі.

Як стала вядома Свабодзе, зьняволенага нобэлеўскага ляўрэата гэтым летам вазілі на апэрацыю ў турэмны шпіталь у Калядзічах пад Менскам. Паводле крыніцы, дасьведчанай у справах Алеся Бяляцкага, летам 2025 году зьняволенаму праваабаронцу рабілі апэрацыю на нагах.