26 верасьня — Эўрапейскі дзень моваў, напамін пра тое, што моўнае багацьце трэба берагчы. Беларуская мова — адзіная сярод тытульных моваў дзяржаваў нашага рэгіёну Эўропы, якой пагражае зьнікненьне. А Беларусь — адзіная ў рэгіёне краіна зь дзяржаўным двумоўем. Нехта скажа: а ў Бэльгіі ці Фінляндыі таксама дзяржаўнае двумоўе, але мовы там ня маюць праблемаў. Ці карэктнае такое супастаўленьне?