Памяркоўнасьць называюць рысаю нацыянальнага характару беларусаў. Разгараюцца дыскусіі: маўляў, адсюль і нашыя беды. А мо нехта надае слову не ўласьцівы яму сэнс? Бо памяркоўны — не ‘пакорлівы злу’! А ‘разважлівы’. Ну можа крыху запаволены. Зь ім можна дамовіцца: станоўчая якасьць чалавека заходняй цывілізацыі.