Беларусы Шчэціна зладзілі традыцыйную нядзельную акцыю. Гэтым разам мы хацелі прыгадаць пра Берасцей…

Беларусы Шчэціна зладзілі традыцыйную нядзельную акцыю.

Гэтым разам мы хацелі прыгадаць пра Берасцейскі карагод, па справе якога затрымалі больш за 190 чалавек.
А яшчэ адсвяткаваць Дзень Беларускай Вайсковай Славы. І павіншаваць усіх зняволеных, каго рэжым выпусціў пад ціскам міжнароднай супольнасці.

Сустрэча а-ля дваравая гарбата атрымалася сымпатычнай і душэўнай, а жывая музыка дадала яшчэ больш прытульнасці і цяпла.

Усе беларусы вельмі сумуюць па сваёй радзіме і чакаюць толькі мажлівасьці вярнуцца. Але не за краты, а як праўдзівая дэмакратычная ўлада.

Жыве Беларусь!

#МыРазам