Ужо сёньня: юбілей Лявона Вольскага60 гадоў таму, 14 верасьня 1965, нарадзіўся Лявон Вольскі, белару…

Ужо сёньня: юбілей Лявона Вольскага

60 гадоў таму, 14 верасьня 1965, нарадзіўся Лявон Вольскі, беларускі музыка, паэт, літаратар, мастак. Заснавальнік «Мроі», N.R.M. і «Крамбамбулі». Таксама граў і сьпяваў у гурце «Новае Неба». Ляўрэат міжнароднай прэміі «FreeMuse Awards». Сярод найбольш вядомых песень «Песьні пра каханьне», «Тры чарапахі», «Партызанская», «Паветраны шар», «Лёгкія-лёгкія», «Я нарадзіўся тут», «Абсэнт», «Госьці».

У канцы 2023 года суды ў Беларусі ўнесьлі ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў старонкі Вольскага ў Telegram і Instagram.

Больш пра падзеі 14 верасьня ў гісторыі чытайце тут:

https://smarturl.click/xVkR4