Аляксандр Ярашук: «У нас такая агульная гісторыя з Польшчай і Літвой. Але перад усім хачу нізна пакл…

Аляксандр Ярашук: «У нас такая агульная гісторыя з Польшчай і Літвой. Але перад усім хачу нізна пакланіцца беларускаму народу за тое, што даў нам сілы выстаяць у нечалавечых умовах»

«Мы цудоўна ўсьведамлялі, што працягваем шматвекавую гісторыю беларускага народу. Сёньня Вольны хор сьпяваў „Магутны Божа“ і немагчыма не было не адчуць сувязь з нашай гісторыяй! Сёньня я бачыў здымак майго малодшага сына, які быў апрануты ў сукенку бацькі.

Шклоўская калёнія — гэта фабрыка катаваньняў, якую ўзначальвае міліцыянт Карніенка. Там мяне проста „адстрэльвалі“. Ужо ў першую ноч у ШЫЗА я думаў, што не перажыву тую ноч, а мне тады было 72 гады. Але як перажыў тую ноч, дык зразумеў, што ніхто больш ня зможа мяне перамагчы. Як выйшаў, то сказаў „пайшлі вы далёка-далёка!“ і засьпяваў. Чакаў нейкай рэакцыі, але міліцыянты маўчалі.

Учора я бачыў, як нас везьлі кадэбісты, не твары, толькі маскі-маскі. А чаго ж яны баяцца? Бо ведаюць, што давядзецца адказваць. Яны думаюць, што ашукалі нас і Трампа, але хачу вас запэўніць: мы вернемся ў Беларусь, бо мы сапраўдныя гаспадары сваёй краіны, і не пашкадуем сваіх жыцьцяў дзеля яе».