11 верасня адразу 52 палітзняволеныя былі вызваленыя з беларускіх турмаў і прымусова вывезеныя ў Літву. Вядома, што сярод вызваленых шэсць грамадзян Літвы.
Прозвішчы вызваленых палітвязняў удакладняюцца.
На фота палітзянволеная Алена Раманаўскене — загадчыца маркетынгавай службы санаторыя «Беларусь» у Друскеніках. Яе абвінавацілі ў шпіянажы і асудзілі да 6 гадоў зняволення.