Ці можа допыт або «размова» адбывацца па тэлефоне? Што рабіць, калі пытаюцца, дзе жыве сваяк за мяжо…

Ці можа допыт або «размова» адбывацца па тэлефоне? Што рабіць, калі пытаюцца, дзе жыве сваяк за мяжой?

Згодна з КПК, допыт праводзіцца па месцы вядзення папярэдняга расследавання. Таму дапытваць па тэлефоне нельга.

Што да «гутаркі», то так, сваяка могуць апытаць па тэлефоне. Згодна з ч. 1 арт. 21 Закона «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці», аператыўнае апытанне ўяўляе сабой зносіны з грамадзянінам у мэтах атрымання ад гэтага грамадзяніна непасрэдна або з дапамогай сеткі электрасувязі звестак, неабходных для выканання задач аператыўна-вышуковай дзейнасці.

Аднак у вас няма абавязку гутарыць з супрацоўнікамі і прадастаўляць ім інфармацыю аб вашых сваяках. Таму выдаваць інфармацыю пра тое, дзе жыве сваяк, вы не абавязаныя. Неабходна памятаць, што той, каго апытваюць, сам прымае рашэнне: мець зносіны або адмовіцца ад зносін, кіруючыся ч. 1 арт. 10 Закона «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці».

Ціск на сваякоў палітэмігрантаў: што важна ведаць