Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Гедройцяhttps://smarturl.click/GgY1mЗа беларускую літа…

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Гедройця

https://smarturl.click/GgY1m

За беларускую літаратурную ўзнагароду сёлета будуць змагацца 6 твораў.

Імёны пераможцы, а таксама атрымальнікаў другой і трэцяй прэміяў стануць вядомыя 15 лістапада. Уручэньне прэміі адбудзецца ў Гданьску ў Эўрапейскім цэнтры салідарнасьці.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця — незалежная ўзнагарода, якую ўручаюць штогод з 2012-га за найлепшую кнігу прозы па-беларуску, выдадзеную ў папярэднім годзе.