„Рэформа правапісу“ 1933 году (замест сьвята — „свята“) аддаліла беларускае пісьмо ад вымаўленьня, але наблізіла да расейскага.
Палітычна пільныя начальнікі Беларускага радыё запатрабавалі ад дыктараў ня толькі пісаць, але і чытаць цьвёрда — [СВЯта].
Дыктар Уладзімер Юрэвіч зьвярнуўся па дапамогу да Янкі Купалы, чыім настаўнікам калісьці быў ягоны дзед. (Падрабязны артыкул тут https://smarturl.click/ODVA)