Чэргі на мяжы, праблемы з грузамі, страта ў экспарце: Што для Беларусі значыць закрыцьцё мяжы Польшч…

Чэргі на мяжы, праблемы з грузамі, страта ў экспарце: Што для Беларусі значыць закрыцьцё мяжы Польшчай

https://smarturl.click/OL9lX

За апошнія суткі праз польскую мяжу праехала 645 легкавікоў і 709 грузавікоў. Як нават часовае закрыцьцё мяжы адаб’ецца на людзях і эканоміцы?

Калі абмежаваньні ўступяць у сілу, то на легкавіку застаецца шлях у ЭЗ толькі праз Літву і Латвію, але і ў гэтых краінах дзейнічаюць абмежаваньні для грамадзян Беларусі.

Літва: заехаць на машыне на беларускіх нумарах могуць тыя, хто мае дазвол на жыхарства ў Літве або літоўскую візу.

Латвія: уладальнікам дазволу на жыхарства трэба запоўніць анкету за 48 гадзінаў да ўезду. У іншых выпадках праезд па тэрыторыі Латвіі на аўто з беларускімі нумарамі цалкам забаронены.

Найбольш балючым будзе ўдар па замежным гандлі Беларусі: праз некалькі грузавых чыгуначных пераходы праходзяць пастаўкі па лініі Беларусь — ЭЗ, а таксама транзытны шлях з Кітаю ў Эўропу. Найбольш пацерпіць менавіта кітайскм транзыт.