Ужо сёньня: гадавіна бітвы пад Воршай, Дзень беларускай вайсковай славыhttps://smarturl.click/20gRz …

Ужо сёньня: гадавіна бітвы пад Воршай, Дзень беларускай вайсковай славы

https://smarturl.click/20gRz

8 верасьня 1514 году пад Воршай, на рацэ Крапіўне, адбылася найбуйнейшая бітва вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім 1512–1522 гадоў, у якой войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Канстанціна Астроскага разьбіла войска Масковіі. Аршанская бітва — адна з найбуйнейшых бітваў на тэрыторыі Эўропы ў пачатку XVI ст. Перамога ў ёй дала ВКЛ магчымасьць вярнуць захопленыя праціўнікам Дуброўна, Амсьціслаў і Крычаў.

У Беларусі нацыянальна арыентаваная частка грамадзтва цяпер адзначае гэтую дату як Дзень беларускай вайсковай славы.

Першае сьвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы 8 верасьня 1992 году ў Менску зладзіла грамадзкае аб’яднаньне БНФ «Адраджэньне» пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка. Сьвята таксама адзначылі ў Берасьці, Горадні і іншых гарадах. З таго часу неафіцыйна гэты дзень сьвяткавалі даволі шырока, але дзяржаўнага статусу сьвята так і не набыло. Дзяржаўная палітыка, якую павёў Аляксандар Лукашэнка, увогуле ня згадвае гэты дзень.

Таксама 8 верасьня:
595 гадоў таму была прызначаная каранацыя вялікага князя Вітаўта, якая так і не адбылася;
65 гадоў таму нарадзіўся мастак Сяржук Цімохаў;
35 гадоў таму адкрыты музэй кнігадрукаваньня ў Полацку;
5 гадоў таму прайшлі «Маршы ў падтрымку рэпрэсаваных»